У Беларусі скарацілі тэрмін уручэння павесткі на вайсковыя зборы
Вайсковыя зборы, ілюстрацыйнае фота
Позвы на ваенныя зборы зараз могуць уручаць за 7 дзён да пачатку падзеі, а не за 10, як было да гэтага часу. Гэта прадугледжана зменамі, якія ўнёс урад Беларусі ў Палажэнне аб парадку праходжання ваенных і спецыяльных збораў. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
"Апавяшчэнне ваеннаабавязаных, якія прызываюцца на ваенныя і спецыяльныя зборы, за выключэннем праверачных, праводзіцца загадзя ў працэсе вывучэння і адбору кандыдатаў. Ваеннаабавязаным, адабраным для праходжання збораў, не пазней чым за 7 дзён да іх пачатку ўручаюцца позвы з указаннем тэрмінаў яўкі ў ваенны коміс" , — гаворыцца ў абноўленым Палажэнні.
Акрамя таго, унесены змены ў пастанову "Аб парадку афармлення пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь" ад 30 сакавіка 2010 года. У адносінах да юнакоў, якія жадаюць аформіць пастаяннае пражыванне ў іншай краіне, сярод іншага патрэбна даведка з ваенкамата. Але калі раней у запыт уключаліся "грамадзяне, якім спаўняецца 16 гадоў у каляндарным годзе", то зараз гэтую планку паднялі да 17 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.