Для 11-класнікаў правядуць рэспубліканскую кантрольную па гісторыі Беларусі

Міністэрства адукацыі / sb.by

Міністэрства адукацыі / sb.by

Для ўсіх 11-класнікаў краіны ў гэтым навучальным годзе правядуць рэспубліканскую кантрольную па гісторыі Беларусі.

Пра гэта 28 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміла начальніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова.

Дата гэтай кантрольнай пакуль не называецца.

Рэспубліканскія кантрольныя работы па навучальных прадметах праходзяць у школах краіны штогод. Заяўляецца, што іх мэта — вывучыць узровень адукацыйных вынікаў навучэнцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі