У Савеце бяспекі Расіі ўстурбаваліся постаццю Кастуся Каліноўскага

Прыжыццёвая фатаграфія Кастуся Каліноўскага

Прыжыццёвая фатаграфія Кастуся Каліноўскага

У Савеце бяспекі Расіі ўстурбаваліся постаццю Кастуся Каліноўскага — беларускага нацыянальнага героя і кіраўніка паўстання 1863-1864 гадоў

У інтэрв'ю афіцыёзнай "Российской газете" намеснік сакратара Савета бяспекі Расіі Аляксей Шаўцоў параўнаў Каліноўскага з Бандэрам:

"Не выпадкова, дарэчы, ва Украіне, Польшчы і Прыбалтыцы цяпер інтэнсіўна раскручваюць постаць Канстанціна або, на беларускі манер, Кастуся Каліноўскага, — актыўнага ўдзельніка польскага паўстання 1860-х гадоў. Сёння яго, гэтак жа як і Бандэру, імкнуцца прадставіць змагаром за нацыянальную самасвядомасць, а па сутнасці яго бандыты развязалі тэрор супраць мясцовага насельніцтва і забілі значна больш простых беларускіх сялян, чым салдаты царскай арміі".

Таксама ён заявіў, быццам у Беларусі спрабавалі насадзіць празаходні рэжым, але гэтая спроба правалілася.

"Заходнія краіны яшчэ да спецыяльнай вайсковай аперацыі нарасцілі вайскова-палітычны і эканамічны ціск на Мінск, адкрыта спансавалі беларускіх "змагароў", рыхтавалі баевікоў. Па сутнасці, з краіны хацелі зрабіць другую Украіну, яшчэ адну "анты-Расію". Спроба зладзіць дзяржаўны пераварот, насадзіць у Мінску празаходні рэжым і ўключыць краіну ў антырасійскі "канфліктны перыметр" правалілася – занадта моцнай апынулася ў беларускага народа гістарычная памяць", — паведаміў Шаўцоў.

Нападкі на асобу Каліноўскага адбываюцца і з боку беларускіх прапагандыстаў. У гэтым асабліва шчыруюць Вадзім Гігін, Рыгор Азаронак, Вольга Бондарава. Таксама з Бандэрам параўноўваў Каліноўскага кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

Імя Кастуся Каліноўскага носіць полк беларускіх добраахвотнікаў, які ваюе за незалежнасць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі