Для МНС купляюць тактыка-штурмавыя бронекамізэлькі — MotolkoHelp

Для ратавальнікаў купляюць бронекамізэлькі

Для ратавальнікаў купляюць бронекамізэлькі / t.me/motolkohelp

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях купляе спецыялізаваныя тактыка-штурмавыя бронекамізэлькі, заўважыў тг-канал MotolkoHelp. Плануецца да 20 снежня купіць 168 штук.

У параметрах закупкі гаворыцца, што бронекамізэлькі павінны мець клас абароны не ніжэй за Бр5 — гэта адзін з самых высокіх узроўняў абароны. Такія камізэлькі могуць абараніць чалавека, калі ў яго пацэляць з аўтамата Калашнікава і вінтоўкі СДВ. Вышэй за яго толькі клас абароны Бр6 — ён абараняе ад кулі з буйнакалібернай вінтоўкі ОСВ-96.

Ва ўнутраных дакументах падаецца малюнак бронекамізэлькі і паведамляецца, што яна мусіць мець шлейку для перацягвання пацярпелага.

Пра ўзбраенне супрацоўнікаў МНС Лукашэнка загаварыў у лютым 2022 года. Ён сказаў, што ў выпадку ўзброенага канфлікту ратавальнікі "не толькі пажар будуць тушыць". Пазней было абвешчана, што іх узброяць аўтаматамі і пісталетамі. Сёлета ў красавіку кіраўнік ведамства Вадзім Сіняўскі адрапартаваў, што ўзбраенне ратавальнікаў завяршылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі