Доктару, якая сумленна распавядала пра COVID, прыйшлося з'ехаць з Беларусі

Дар'я Чэхава (Плоткіна) / www.svaboda.org
Дар'я Чэхава (Плоткіна) / www.svaboda.org

Лекара з прыёмнага аддзялення 10-й гарадской клінічнай бальніцы Дар'ю Чэхаву (Плоткіну) у Twitter чыталі каля 13 тысяч чалавек. Усю пандэмію яна дзялілася сваімі назіраннямі аб COVID-19 і тактыцы беларускага Міністэрства аховы здароўя ў пытанні барацьбы з гэтым захворваннем.

У аўторак увечары Плоткіна паведаміла, што была вымушана тэрмінова з'ехаць з краіны.

Паводле яе слоў, у РУУС яе выклікалі ў сувязі з яе твіттам аб згвалтаваннях затрыманых. Потым выклікалі яшчэ раз, і паведамілі, што яе справа перададзеная ў Следчы Камітэт. Затым быў званок з СК.

"Так што ў мяне не засталося варыянтаў. Альбо публічнае прыніжэнне (хоць я не лічу, што я паступіла няправільна, асвятляючы тыя ці іншыя падзеі) і матаць тэрмін (каб іншым непавадна было), альбо хутка з'язджаць. Я пакінула жыллё, машыну, працу, сваю сям'ю — усё, што ў мяне было", — піша доктар.

Яна кажа, что пісала ў сацсетках дзеля праўды, каб людзі разумелі, што каронавірус — гэта небяспечна, а не як кажуць па тэлевізары, што гвалт у дачыненні да мірных грамадзян — гэта дрэнна, што замоўчваць такія выпадкі нельга.

Доктар прызналася, што шкадуе аб адным — што вымушана з'язджаць у разгар пандэміі і не зможа лячыць людзей. Краіну, у якую яна з'ехала, Плоткіна не назвала, але сказала, што раней там ніколі не была. Плануе вучыць мову і працаваць лекарам. Кажа, што вельмі сумуе па калегам і пацыентам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі