Два беларусы пацярпелі пры ракетных абстрэлах Ізраіля
Іерусалім, Ізраіль
Як мінімум два грамадзяніны Беларусі пацярпелі пры ракетных абстрэлах Ізраіля. Адзін з параненых знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамляе прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз:
— У сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Ізраілі за мінулыя суткі ў амбасаду Беларусі ў Тэль-Авіве з рознымі пытаннямі звярнуліся каля 30 беларускіх грамадзян, двое з якіх — сын з маці — пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў горада Ашкелона, — кажа Глаз.
Беларусы, якія знаходзяцца ў Ізраілі, могуць звярнуцца ў беларускую амбасаду ў выпадку экстрэмальнай сітуацыі па нумары: +972 50 521 48 19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.