Два п'яныя паліцыянты абстралялі аўтамабіль аховы прэзідэнта Балівіі

Два нецвярозыя сяржанты паліцыі адкрылі агонь з аўтамабіля па машыне службы бяспекі прэзідэнта Балівіі, перадае РБК.

Аўтамабіль з картэжа Эва Маралеса ехаў да пілота прэзідэнцкага самалёта, каб даставіць яго ў аэрапорт. Кіраўнік Балівіі вылятаў у горад Сукрэ.

Па словах кіраўніка МУС Балівіі Карласа Рамэра, паліцыянты не былі на службе. Яны сцвярджаюць, быццам не разумелі, што абстраляны аўтамабіль адносіцца да прэзідэнцкага картэжу. Стрэлы былі рэакцыяй на тое, што іх абагналі.

Пры абстрэле быў пашкоджаны аўтамабіль, але кіроўца не пацярпеў.

Сяржантаў арыштавалі, іх вінавацяць у замаху на забойства. Вырашаецца пытанне аб іх звальненні з органаў.

Фота — iStockPhoto

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі