Два вяскоўцы прадалі чужую машыну за 50 долараў, бо хацелі выпіць

У вёсцы Пугачы пад Валожынам два вяскоўцы трапілі пад крымінальную справу за крадзеж. Аднаму з якіх 46 гадоў, а другому — 23.

Як піша "Рэгіянальная газета", у мужчын скончыліся грошы на выпіўку, таму яны прадалі машыну аднавяскоўца. Адзін з выпівох затэлефанаваў знаёмым і прапанаваў купіць "Масквіч" за 50 долараў. Другі распавёў пакупнікам, што атрымаў машыну ў спадчыну, але на ёй доўга ніхто не ездзіў, таму згубіліся ключы і дакументы. Пакупнікі паверылі, завялі аўтамабіль, заплацілі 50 долараў і з’ехалі.

Пра знікненне машыны паведамілі ў міліцыю суседзі. Яны расказалі, што зніклы аўтамабіль належыць чалавеку, што жыве ў Маладзечанскім раёне, а машына проста стаіць на захоўванні.

Машына вярнулі ўладальніку, а на абодвух вяскоўцаў пачалі крымінальную справу.

Фота — drive2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі