Дыджэй Аляксандр Багданаў і сцэнограф Максім Крук атрымалі "хімію"

Дыджэй Аляксандр Багданаў і сцэнограф Максім Крук атрымалі "хімію"

Дыджэй Аляксандр Багданаў (Papa Bo) і сцэнограф Максім Крук асуджаныя на 3 гады абмежавання волі з адбыццём пакарання ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу ("хімія"). Такі прысуд вынесла суддзя Ленінскага раёна Мінска Марына Клімчук, паведамляе @by_culture.

Супрацоўнікаў арт-прасторы “Корпус” затрымалі ў пачатку верасня сёлета. Спачатку іх асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту — нібыта за непадпарадкаванне міліцыянерам. У запісаным "пакаянным" відэа Багданаў казаў, што пры ім знайшлі забароненыя рэчывы. Але пазней пра гэта ўжо не згадвалася. Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту Аляксандр Багданаў і Максім Крук на волю не выйшлі, чакалі суда ўжо па крымінальнай справе за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі