“Дыктатар зажмурыўся ў Крамлі”: беларусы — пра стан Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка на парадзе Перамогі ў Маскве / ТАСС
"Ці ёсць у Аб'яднанага пераходнага кабінета план на выпадак таго, калі Лукашэнка адкіне капыты найбліжэйшым часам???" — такое пытанне ў твітары агучыў карыстальнік @naziralnik, але не толькі ён. У чым справа?
Лукашэнка, звычайна даволі бадзёры, на парадзе 9 траўня ў Маскве не здолеў прайсці некалькі соцень метраў і запрасіў аўтамабіль, а потым тэрмінова вылецеў назад у Мінск. Нават не застаўся на абед з калегамі па краінах СНД.
Увечары, на афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Мінску, ён сам усклаў вянок, але ўпершыню не выступіў з прамовай — замест яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Гэта, плюс дрэнны выгляд палітыка і загадкавы бінт на яго руцэ выклікалі процьму пытанняў і чарговы віток тэорый пра стан яго здароўя. І вось як на гэта адрэагавалі беларусы.
Вольфович и Виктор такие: pic.twitter.com/Z4ANcxLAyH
— Спадар Джыпсінкоў (@gypsynkov) May 9, 2023
Нечаканы плюс знайшоў Іван Шыла: “Калі Лукашэнка памрэ сёння [допіс ад 9 траўня], беларусы будуць асуджаныя святкаваць 9 траўня да канца стагоддзяў. І гэта было б выдатна!” Але, падаецца, гэты сцэнар пакуль не спраўджваецца.
Што праўда, у бальшыні настрой хутчэй скептычны. "Ды адляжыцца два дні і такі разнос усім зладзіць, што толькі пёры ляцець будуць. Два пералёты за дзень і маладым не заўсёды лёгка даюцца", — напісаў @Veterrr.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.