"Сядзець павінен мой тата, а не Пратасевіч": рэакцыя сацсетак на прысуд Раману
Раман Пратасевіч / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пасля таго як суд пакараў экс-рэдактара NEXTA Рамана Пратасевіча 8 гадамі калоніі, у сацсетках узнялося абмеркаванне. Хтосьці спагадае Раману, хтосьці лічыць, што гісторыя паказальная — не варта супрацоўнічаць з рэжымам.
Еўрарадыё сабрала самыя цікавыя рэакцыі.
Пасадзілі "апошняга праваабаронцу"
Не абмінуў тэмы былы пазаштатны дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч:
— Перад гэтым [судом. — Еўрарадыё] ён зрабіў шэраг "пакаянных" заяў і, мабыць, з самага пачатку заключыў "здзелку" са следствам. Здзелка ўключала здраду (па сутнасці) яго дзяўчыны — грамадзянкі РФ Сафіі Сапега, якая атрымала шэсць гадоў турмы. Ён яе здаў, здаў свае перакананні, здаў тое, чым займаўся. Публічна стаў на бок рэжыму. І вось — васьмёрачка. Малады хлопец, і столькі непапраўных памылак.
Сумны Коленька ў твітары выказваецца мякчэй:
— Прыклад Рамана Пратасевіча паказаў, што як бы ты не хваліў яйкі майго таты, цябе ўсё роўна пасадзяць. Як бы там ні было, сядзець павінен мой тата, а не Пратасевіч. Моцы Раману!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.