Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калоніі

Раман Пратасевіч у судзе / БЕЛТА
Раман Пратасевіч у судзе / БЕЛТА

3 траўня Мінскі абласны суд агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызнаў іх вінаватымі па шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзіў ад 8 да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму: Пуціле — 20 гадоў, Рудзіку — 19, Пратасевічу — 8 гадоў (дзяржабвінавачанне прасіла для яго прызначыць 10 гадоў). Раман Пратасевіч адзіны, хто прысутнічаў на працэсе, іншых судзілі завочна.

Суд працягваўся два з паловай месяцы, некаторыя пасяджэнні праходзілі у закрытым рэжыме. Раман Пратасевіч знаходзіўся пад хатнім арыштам. Ён апынуўся ў РБ пасля таго, як 23 траўня 2021 года ў Мінску прымусова пасадзілі самалёт авіякампаніі Ryanair, на якім ён ляцеў з Афінаў у Вільню. Пратасевіч супрацоўнічаў са следствам і выкарыстоўваўся прапагандай. У апошнім слове ён заявіў, што прызнае палітычную паразу і папрасіў суд прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Да ўступлення прысуду ў сілу Раман Пратасевіч застаецца пад хатнім арыштам.

Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калоніі
Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калоніі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі