"Дынама-Брэст" у паўфінале Кубка Беларусі перамагло салігорскі "Шахцёр"
У паўфінальным матчы Кубка Беларусі футбалісты брэсцкага "Дынама" святкавалі перамогу над салігорскім "Шахцёрам" — 2:0. Гульня прайшла ў Брэсце.
Абодва галы гаспадары поля забілі ў першым тайме. На 6-й хвіліне лік адкрыў Аляксандр Наёк, а яшчэ праз 7 хвілін разрыў павялічыў Павел Савіцкі.
Нагадаем, што ў першым матчы паўфіналу мазырская "Славія" перамагла БАТЭ — 1:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.