Дзяячка Беларускага Чырвонага Крыжа ездзіла на адпачынак у акупаваны Крым

Наталля Талкачова на адпачынку летам 2022-га

Наталля Талкачова на адпачынку летам 2022-га / facebook.com

Кіраўніца Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Наталля Талкачова ездзіла ў акупаваны расіянамі Крым. Як піша "Бюро", яна пабывала там у ліпені 2022 года — ужо пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны. І гэта была не "гуманітарная місія", а адпачынак. Талкачова ў сваім акаўнце ў Facebook падзялілася здымкамі з адпачынку і відэа з паездкі па Крымскім мосце.

Атрымліваецца, што Дзмітрый Шаўцоў не адзіны супрацоўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які любіць ездзіць на акупаваныя Расіяй тэрыторыі, адзначае выданне.

З-за паездкі Шаўцова на акупаваныя РФ тэрыторыі Украіны (у вопратцы з сімвалам Z) было прыпыненае сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. БЧК страціў вялікую частку свайго міжнароднага фінансавання, калі адмовіўся адхіліць ад пасады генеральнага сакратара БЧК Дзмітрыя Шаўцова ды яшчэ і пераабраў яго на новы тэрмін. Ён, дарэчы, не хавае ўдзелу ў вывазе ўкраінскіх дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі