Хто такі Дзмітрый Шаўцоў — скандальны кіраўнік Чырвонага Крыжа ў Беларусі

Дмитрий Шевцов на оккупированной территории Украины / АТН
Дзмітрый Шаўцоў на акупаванай тэрыторыі Украіны / АТН

— Трэба цяпер апраўдаць аказаны мне высокі давер, — смяецца падчас тэлефоннай размовы жанчына.

— Гэта ты зможаш зрабіць толькі шляхам ін'екцый патрэбнай колькасці каньяку.

Гэта фрагмент размовы цяперашняга кіраўніка беларускага Чырвонага Крыжа, экс-дэпутата Дзмітрыя Шаўцова і яго былой калегі па Палаце прадстаўнікоў, а цяпер кіраўніцы Мінскага гарбарнага аб'яднання Вольгай Палітыка вясной 2021-га. Перад гэтым аб'яднанне наведваў Лукашэнка, і дырэктарка скардзілася Шаўцову на праграму, што хутка мяняецца, затое хвалілася, што "адбілася" ад ідэі прыватызацыі. Той яе падбадзёрвае: абяцае не толькі каньяк, але і ў бадмінтон згуляць.

Фрагмент выписки из ФСЗН Дмитрия Шевцова

У 2012-м Шаўцоў трапіў у Палату прадстаўнікоў. У атрыманых "Кіберпартызанамі" звестках ФСАН гэтым жа годам датуюцца выплаты яму з боку Адміністрацыі прэзідэнта. Але невядома, была гэта толькі яго дэпутацкая зарплата ці Шаўцову аплачвалі яшчэ нейкія паслугі.

 

Дыппашпарт, БТЧК, "лячэнне геяў"

Ужо дэпутатам Шаўцоў, уладальнік дыпламатычнага пашпарта, шмат разоў ездзіў у Літву і Польшчу, пару разоў лётаў у Аўстрыю. Як правіла, паездкі займалі некалькі дзён.

З 2015-га яму даверылі ўзначальваць Мінскую гарадскую выбарчую камісію. Саўдзел Шаўцова ў масавых фальсіфікацыях на выбарах 2020-га прывёў да яго трапляння ў нацыянальныя "чорныя спісы" Літвы, Латвіі і Эстоніі, але не на ўзроўні ЕС ці ЗША.

Кто такой Дмитрий Шевцов — скандальный глава Красного Креста в Беларуси
Жыццёвыя прыярытэты Шаўцова: дарагія касцюмы і ядзерная зброя / калаж Еўрарадыё

Шаўцоў, што "праславіўся" далёка за межамі Беларусі паездкай на акупаваную тэрыторыю Украіны з Z-сімволікай, не хавае, што выступае з прарасійскіх пазіцый. У эфіры дзяржканалаў ён часта транслюе тэзісы расійскай прапаганды і апраўдвае рэжымы ў Мінску і Маскве.

Гэта не падобна да кан'юнктуры: яшчэ падчас дэпутацтва, да таго як русафілія стала мэйнстрымам сярод беларускіх прапагандыстаў, Шаўцоў узначальваў краінавае аддзяленне "Міжнароднага грамадскага фонду адзінства праваслаўных народаў".

Разам з тым у статуце Чырвонага Крыжа прапісанае патрабаванне бесстароннасці і незалежнасці ўсіх удзельнікаў і нацыянальных аб'яднанняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі