Дзяржава нацыяналізавала электрападстанцыю "Рэчыца"

Найбуйнейшая сонечная электрастанцыя будавалася за грошы інвестараў (ілюстрацыйнае фота)

Найбуйнейшая сонечная электрастанцыя будавалася за грошы інвестараў (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Дзяржава нацыяналізавала электрападстанцыю "Рэчыца", якая належала прыватнай кампаніі з брытанскім капіталам "Солар Лэнд", піша "Зеркало".

Справу супраць кампаніі разглядаў эканамічны суд Магілёўскай вобласці. Іск, які датычыўся прызнання права ўласнасці, падало Мінэнергетыкі. Суд прызнаў за дзяржавай права ўласнасці на капітальныя будынкі, якія раней належалі прыватнай фірме. У яе таксама адабралі лініі электраперадачы і апоры высакавольтных лініяў электраперадачы. Дзяржрэгістрацыю і права ўласнасці "Солар Лэнд" на капітальны будынак, які з'яўляецца падстанцыяй "Рэчыца", прызналі несапраўднай.

Гаворка ідзе пра будаўніцтва сонечнай электрастанцыі на выселеных тэрыторыях Чэрыкаўскага раёна Магілёўшчыны. Там ўсталявалі 388 тысячы фотаэлектрычных модуляў. Гэта найбуйнейшая сонечная электрастанцыя ў нашай краіне. Будаўніцтва пачалося ў 2018-м. Заказчыкам было ТАА "Солар Лэнд", а інвестыцыі ўклала ірландская кампанія "Камеліясайд Лімітэд". Першым месяцам камерцыйнай эксплуатацыі электрастанцыі стаў люты 2022 года. Пасля ўзніклі праблемы. Электрастанцыю ўжо ў траўні 2022-га адключылі ад нацыянальнай энергасістэмы. "Солар Лэнд" страціў да яе доступ. У 2023-м кампанія падавала заяву аб банкруцтве ў Эканамічны суд Мінска.

Грамадзянін Вялікабрытаніі Кіабад Тутанян Машад летась патрабаваў, каб улады Беларусі кампенсавалі яму ўкладзеныя ў праект грошы. Гаворка ішла пра сотні мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі