Дзяржсакратар ЗША ўручыў беларусцы Міжнародную жаночую прэмію за мужнасць

Вольга Горбунова 

Вольга Горбунова  / @CabinetBelarus

Прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова атрымала Міжнародную жаночую прэмію за мужнасць. На цырымоніі, якая прайшла напярэдадні ў Вашынгтоне, прэмію ёй уручылі дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн.

Гарбунову прадставілі як былую палдітзняволенную, якая падвяргалася псіхалагічным катаванням. Але цяпер "яна мужна змагаецца за абарону палітвязняў і аказвае падтрымку іх сем'ям як сябра беларускага дэмакратычнага руху ў выгнанні", — расказала ўдзельнікам цырымоніі аб Вользе Гарбуновай спецыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамента па пытаннях расавай роўнасці і справядлівасці Дэзірэ Кармі Сміт.

Сама Вольга на цырымоніі казала аб тым, што "у Беларусі няма закона аб прадухіленні хатняга гвалту, існуе 88 забароненых прафесій для жанчын, і зараз не менш за 187 жанчын-вязняў знаходзяцца ў турмах, дзе яны падвяргаюцца гвалту і катаванням за тое, што адважыліся абараняць сваю грамадзянскую пазіцыю".

Дададзім, што раней гэтай узнагародай былі таксама адзначаны беларускі Наста Палажанка (у 2011 годзе) і Марыя Калеснікава (у 2021 годзе). Дзярждэпартамент ЗША ўзнагароджвае Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць з 2007 года. Прэмію ўручаюць "жанчынам ва ўсім свеце, якія прадэманстравалі выключную мужнасць, сілу і лідэрства ў імкненні да міру, справядлівасці, правоў чалавека, гендэрнай роўнасці, а таксама пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчын".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі