ЕБРР пагоршыў прагноз для падзення эканомікі Беларусі

ЕБРР пагоршыў прагноз для падзення эканомікі Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пагоршыў свой прагноз падзення эканомікі Беларусі. У абноўленым прагнозе банка сцвярджаецца, што аб'ём беларускага ВУП ў 2016 годзе скароціцца на 3%, перадае БелаПАН. У прагнозе, які рабіўся ў лістападзе 2015-га, ЕБРР прагназаваў, што ВУП Беларусі сёлета знізіцца на 1%. Такім чынам, аналітыкі банка пагоршылі свой прагноз на 2 адсоткі.

"Прымаючы пад увагу трывалыя гандлёвыя сувязі Беларусі з Расіяй, а таксама структуру эканомікі, дысбалансаў і рызыкі рэфінансавання, мы чакаем, што эканоміка Беларусі скароціцца на 3% ў 2016 годзе і пачне расці на 1% у 2017 годзе", — гаворыцца ў дакуменце ЕБРР.

Дарэчы, у красавіку свае прагнозы наконт падзення беларускай эканомікі пагоршылі таксама Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд. Сусветны банк заявіў, што ВУП Беларусі ў 2016 годзе можа панізіцца на 3% (раней называлася лічба 0,5%), МВФ спрагназаваў падзенне ў 2,7% (раней — 2,2%).

Афіцыйны прагноз беларускіх уладаў на 2016 год прадугледжвае рост ВУП на 0,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі