ЕБРР заблакаваў Беларусі і Расіі доступ да сваіх фінансаў

ЕБРР заблакаваў Беларусі і Расіі доступ да сваіх фінансаў

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) заблакаваў Беларусі і Расіі доступ да сваіх рэсурсаў.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе ЕБРР, банк перастаў фінансаваць новыя праекты, а таксама мае права адмовіцца ад далейшага фінансавання ўжо існуючых.

Прэзідэнтка банка Адзіль Рэно-Басо пракаментавала гэтае рашэнне так: "Сумна, што мы прыйшлі да гэтага моманту пасля столькіх гадоў супрацоўніцтва. Аднак вайна ва Украіне, якую вядзе Расія, не пакінула нам іншага выбару, акрамя як выказаць сваё асуджэнне не толькі на словах. Неабходныя дзеянні, каб у дзвюх краін не было сумневаў, што мы лічым, што яны падарвалі каштоўнасці, якія важныя для нас як інстытута і для міжнароднай супольнасці".

Напрыканцы сакавіка ЕБРР заявіў пра закрыццё сваіх пастаянных офісаў у Мінску і Маскве ў сувязі з вайной Расіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі