Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця зачыняе офісы ў Мінску і Маскве
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) абвясціў пра закрыццё сваіх пастаянных офісаў у Маскве і Мінску.
"ЕБРР рашуча асуджае вайну супраць Украіны, і рашэнне закрыць офісы ў Маскве і Мінску з'яўляецца непазбежным вынікам дзеянняў, зробленых Расійскай Федэрацыяй з дапамогай Беларусі", — гаворыцца ў заяве банка.
Таксама ў банку паведамілі, што ЕБРР узгадніў першапачатковы пакет на 2 мільярды еўра. Грошы пойдуць на дапамогу Украіне і іншым краінам, якія пацярпелі ад вайны.
Увосень 2020 года ЕБРР адмовіўся фінансаваць новыя інвестпраекты ў дзяржаўным сектары Беларусі. А ў лістападзе 2021-га — і ў прыватным. Гэтыя рашэнні былі звязаныя з палітычнай сітуацыяй у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.