Эканамічны прагноз: дэвальвацыя пагражае, і нават у хуткім часе
Усё праз Расію / Еўрарадыё
Дэвальвацыя нам рэальна пагражае?
“Так, пагражае праз Расію, і нават у хуткім часе. Будзем назіраць, што робяць расійскі Мінфін і расійскі Нацбанк. Калі долар будзе каштаваць 90 рублёў, то гэта азначае, што беларускаму рублю трэба дэвальвавацца ад 3% да недзе 15-18%. Усё залежыць ад таго, будзе Галоўчанка (прэм’ер-міністр Беларусі) выконваць усе гэтыя паказчыкі па ВУП ці не. Калі б я быў Галоўчанкам, то правёў бы плаўную дэвальвацыю. Але ж мы ведаем, што калі праводзіць дэвальвацыю, то Лукашэнка пачне крычаць: “Што вы мне тут інфляцыю разганяеце!”
Аляксандр Лукашэнка ў чэрвені прапанаваў прэм'ер-міністру Беларусі Раману Галоўчанку пайсці ў адстаўку. Гэта прагучала на нарадзе з кіраўніцтвам Савета міністраў. Лукашэнку не задаволілі даведзеныя паказчыкі па развіцці эканомікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.