Інфляцыя з'есць усе "дасягненні": як у Беларусі змагаюцца за план па росце ВУП

Калі план будзе правалены, вінаватым абвесцяць прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Калі план будзе правалены, вінаватым абвесцяць прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларуская эканоміка расце хутчэй, чым прагназавалася. Да канца года рост ВУП можа перавысіць 3%. Аднак Аляксандр Лукашэнка ўсё роўна незадаволены і пагражае адправіць у адстаўку прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанку. Пры гэтым у пагоні за планавымі паказчыкамі, як заўсёды, пацярпець могуць беларусы — зноў давядзецца плаціць ростам цэн.

Што адбываецца з беларускай эканомікай і ці ёсць шанец у Галоўчанкі захаваць сваё месца, расказаў экспэрт BEROC Анатоль Харытончык.

 

Эканоміка пераграваецца? Новая рызыка росту цэн

ВУП Беларусі за студзень-травень 2023 года вырас на 0,9% да адпаведнага перыяду 2022 года. Рост толькі за травень склаў 7,1% да траўня мінулага года. Гэта моцны вынік, адзначае эксперт.

У апошнія месяцы рост эканомікі падтрымліваўся за кошт узмацнення ўнутранага попыту. Улады падаграваюць гэты попыт мяккай манетарнай палітыкай, напрыклад, зніжаючы стаўку рэфінансавання і робячы крэдытныя грошы больш даступнымі. Так спажывецкі попыт перавысіў даваенны ўзровень, як у паслугах, так і ў таварах.

Відавочна, што беларуская эканоміка ўваходзіць у стан перагрэву і за рост давядзецца заплаціць падвышанай інфляцыяй. Пакуль улады выхваляюцца рэкордным зніжэннем гадавога росту цэн да 3,7% паводле вынікаў траўня. Але спажыванне пужае, мяркуе Анатоль Харытончык.

Инфляция съест все “достижения”: как в Беларуси борются за план по росту ВВП
Як мяняліся рэальныя заробкі, крэдытаванне, аб'ём рознічнага гандлю і паслуг да пачатку 2019-2023 гадоў. 100 = сярэднія паказчыкі за 2019 год / BEROC

Хуткае аднаўленне попыту і нават перавышэнне даваенных узроўняў можа сігналізаваць пра тое, што гэты попыт ужо пераходзіць у вобласць залішняга, пачынае перавышаць вытворчы патэнцыял, гэта значыць, прапанову тавараў і паслуг.

Инфляция съест все “достижения”: как в Беларуси борются за план по росту ВВП
Раман Галоўчанка правярае цыбулю / БЕЛТА

Хоць рост ВУП у траўні аказаўся вялікім, ва ўрада ёсць план на год — рост ВУП 3,8%. Лукашэнка адчытаў Рамана Галоўчанку за тое, што паводле вынікаў пяці месяцаў рост ВУП практычна ўдвая ніжэйшы, чым хацелі ўлады. Ці атрымаецца ў прэм'ера ўсё ж выканаць "хацелку" Лукашэнкі і ўтрымацца ў крэсле?

Дынаміка пакуль ідзе з перавышэннем прагнозу, які мы публікавалі ў красавіку, — 2,5 працэнта на гэты год пры адсутнасці новых лагістычных разрываў, прамога ўдзелу Беларусі ў ваенных дзеяннях, — кажа Анатоль Харытончык. — Дапускаю, што калі нейкіх новых шокавых з'яў не здарыцца і стымуляванне ўнутранай эканамічнай палітыкі, манетарнай, фіскальнай, працягнецца ў тых аб'ёмах, якія ёсць цяпер, то ёсць дастатковая імавернасць, што ВУП можа перавысіць і тры працэнты паводле вынікаў гэтага года. Дасягнуць планавага паказчыка 3,8 працэнта — я б не стаў выключаць гэтую магчымасць, калі стымуляванне будзе такім сур'ёзным. Але ўсё ж пакуль бачу, што досыць складана гэта будзе зрабіць.

Праблема ў тым, што выканаць жаданне Лукашэнкі няпроста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі