Галоўчанка кажа пра "лічбавы суверэнітэт", а звесткі беларусаў сцякаюцца ў РФ

Раман Галоўчанка зацікавіўся лічбавай бяспекай і штучным інтэлектам / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Раман Галоўчанка зацікавіўся лічбавай бяспекай і штучным інтэлектам / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заяўляе, што краіне "трэба забяспечваць лічбавы суверэнітэт. І тут мы абапіраемся на нашых партнёраў, перш за ўсё гэта Расійская Федэрацыя".

Пры гэтым восенню мінулага года стала вядома, што ў Беларусі і Расіі з'явіцца адзіная падатковая база. Захоўвацца звесткі будуць на распрацаванай расіянамі платформе, а беларускія чыноўнікі рэгулярна будуць перадаваць туды звесткі пра беларусаў. Не будзе справаздач — не будзе кампенсацый за падатковы манеўр. Выходзіць, Аляксандр Лукашэнка пасля гутарак з Уладзімірам Пуціным вырашыў проста прадаць звесткі людзей.

Які ж тады лічбавы суверэнітэт? Еўрарадыё даведалася, чаму, разлічваючы на галоўнага "партнёра", Беларусь якраз страчвае незалежнасць.

 

Что за “лічбавы суверэнітэт”?

Головченко говорит про “цифровой суверенитет”, а данные белорусов стекаются в РФ
Раман Галоўчанка на выставе TIBO-2023 расказвае пра лічбавы суверэнітэт / t.me/government_by

Пытаннямі лічбавага суверэнітэту чыноўнікі ўстурбаваліся прыкладна ў 2015 годзе. Тэрмін з'явіўся ў Стратэгіі развіцця інфарматызацыі Беларусі на 2016-2022 гады. Што гэта такое, у дакуменце не тлумачылася. Таму возьмем вызначэнне з бібліятэкі БДУ.

У адной з публікацый гаворыцца, што гэта "рэальная магчымасць дзяржавы самастойна і незалежна вызначаць і весці сваю інфармацыйную палітыку, фармаваць і распараджацца інфармацыйнымі рэсурсамі, інфраструктурай нацыянальнай прасторы, а таксама забяспечваць інфармацыйную бяспеку". Іншымі словамі, сюды сярод іншага ўваходзіць устойлівасць да кібератакі, абарона звестак ад крадзяжу і зліваў. Таксама гэта самастойнае кіраванне інфармацыйнай прасторай. Для гэтага патрэбныя нацыянальны сегмент інтэрнэту, сродкі абароны, пошукавыя сістэмы, сацыяльныя сеткі, СМІ.

 

Правал з абаронай звестак

Головченко говорит про “цифровой суверенитет”, а данные белорусов стекаются в РФ
Сайт кіраўніцтва справамі прэзідэнта 2 верасня 2020 года пасля кібератакі. У шапцы з зоркай — Віктар Шэйман / скрыншот reform.by

Праца "Кіберпартызан" паказала, што да кібератак устойлівасці ў беларускай сістэмы няма. У выніку працы групы хакераў дзяржава страціла цэлыя базы звестак пра беларусаў. Атрымаць іх магла б не групоўка, якая пазіцыянуе сябе як змагароў за аднаўленне правоў беларусаў, а людзі, якія хацелі б зарабіць на продажы персанальных звестак.

— Цяжка гаварыць пра лічбавы суверэнітэт, калі ёсць залежнасць ад Расіі ў іншых сферах: фінансавая, вайсковая, — кажа прэс-сакратар "Кіберпартызан" Юліяна Шаметавец. — Пры гэтым "Кіберпартызаны" не бачылі, каб былі супольныя базы даддзеных з расійскім рэжымам, прынамсі да 2021 года дакладна. Толькі ў базе "Вышук" бачылі нешта падобнае. Мае калегі лічаць, што Лукашэнка не давярае ФСБ і не дасць ім непасрэднага доступу да дзяржаўных сістэм.

Головченко говорит про “цифровой суверенитет”, а данные белорусов стекаются в РФ
Старонка Дзмітрыя Шадко “ВКонтанте” / vk.com/id83486370

— Усё тое самае адбываецца з Mail.ru, "Яндэкс", "Аднакласнікі". Ніякай лічбавай бяспекі не існуе. Яны заяўляюць [беларускія чыноўнікі. Еўрарадыё], што нам неабходна забяспечыць бяспеку, каб усё незалежна было. Насамрэч гэта ўсё фількіна грамата, і інфармацыя перадаецца без якіх-кольвек санкцый пракурора і гэтак далей. Таму гэта ўсё проста пыл у вочы. Насамрэч Беларусь ідзе кепскім шляхам — далучэння да Расійскай Федэрацыі.

Не сакрэт для Расіі, напрыклад, і змест пошты дэпутата Алега Гайдукевіча. Бо ў яго яна на расійскім rambler.ru.

Купрэйчык заклікае беларусаў не карыстацца такімі сэрвісамі, а таксама абавязкова выкарыстоўваць VPN.

 

Частку суверэнітэту адваёўваюць незалежныя СМІ

Головченко говорит про “цифровой суверенитет”, а данные белорусов стекаются в РФ
Студыя Еўрарадыё / Еўрарадыё

Яшчэ адна частка лічбавага суверэнітэту — інфармацыйная прастора. Тут беларускія ўлады самі ўсімі сіламі выцясняюць СМІ, якія прасоўваюць беларускі парадак дня. Выйграюць ад гэтага дзяржаўныя СМІ, а больш, чым яны — расійскія СМІ.

— У расійскіх рэсурсаў для рэферэнтных сэрвісаў і пошукавых сістэм ёсць дадатковыя плюсы, — кажа медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. — Гэта, так бы мовіць, аўтарытэтнасць, ахоп, трафік. Для пашукавікоў гэта знак, што хутчэй за ўсё гэтыя рэсурсы задавальняюць запатрабаванні чалавека. У выніку расійскія рэсурсы даволі часта выходзяць на першую пазіцыю нават у параўнанні з беларускімі дзяржаўнымі. Гэта не катастрафічная сітуацыя, але трывожная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі