ЕС спадзяецца на прагрэс у візавым пытанні падчас перамоваў з Беларуссю
Чарговы раўнд перамоваў пройдзе ў Мінску 12 сакавіка.
Еўрасаюз спадзяецца на прагрэс у спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў Еўракамісіі.
12 сакавіка ў Мінску пройдзе трэці раўнд перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. У ЕС спадзяюцца, што падчас гэтых перамоваў удасца вырашыць усе нявырашаныя пытанні. У той жа час у Еўракамісіі не каментуюць хаду перамоўнага працэсу.
На пачатку сакавіка намесніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына заявіла журналістам, што Беларусь не дасягнула з ЕС паразумення наконт бязвізавых паездках па дыпламатычных пашпартах, а таксама для чальцоў афіцыйных дэлегацый. Купчына адзначыла, што цяпер у Еўрасаюзе ідуць дыскусіі пра новую пазіцыю на перамовах з Беларуссю.
Па яе словах, пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі могуць быць парафіраваныя на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ў траўні.
Фота — bdg.by