Еўрасавет выбраў новых лідараў ЕС

Урсула фон дэр Ляен

Урсула фон дэр Ляен / x.com/vonderleyen/

Еўрасавет выбраў новых лідараў ЕС. Па выніках галасавання, старшынёй Еўрапейскай камісіі застаецца Урсула фон дэр Ляен, Еўрапейскі савет узначаліць экс-прэм'ер Партугаліі Антоніу Кошта, а знешнепалітычную службу ЕС — кіраўніца ўраду Эстоніі Кая Калас. За іх прагаласавалі адзіным пакетам як мінімум 20 з 27 краін-членаў, якія прадстаўляюць не менш за 65% насельніцтва Еўрасаюза. Інтрыга захоўвалася аж да завяршэння першага дня саміту ЕС, паколькі далікатную тэму выбару лідараў адсунулі ў самы канец парадку дня (пасля абмеркавання вайны ва Украіне, тэмы абароны і бяспекі Еўрасаюза і канфлікту на Блізкім Усходзе), піша dw.com.

Цяпер згаданыя кандыдатуры, а таксама еўракамісараў павінен зацвердзіць Еўрапарламент. Яго першая сесія новага склікання пройдзе 16-19 ліпеня ў Страсбургу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі