Еўрасаюз абмяркуе з урадам Беларусі ўмовы працы незалежных СМІ

Паляпшэнне ўмоў працы незалежных СМІ будзе адной з тэм перамоў ЕС з урадам Беларусі. Гаворка пойдзе пра ўмовы распаўсюджання, магчымасць друку ўнутры краіны, збліжэнне эканамічных умоў працы незалежных і дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.
Пра гэта заявіў 17 кастрычніка ў Берліне на сустрэчы з беларускімі журналістамі рэферэнт па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Ханс Марцін Зіг. Ён адзначыў, што кожная саступка з боку ЕС Беларусі разлічана на крокі ў адказ.

“За мінулыя некалькі гадоў ЕС навучыўся і будзе больш ясна фармуляваць умовы супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы спадзяемся, што ў сувязі з гэтым незалежныя СМІ атрымаюць магчымасць нармальна працаваць", — сказаў прадстаўнік бундэстага.

Ён спадзяецца, што дзякуючы эканамічнаму ціску і развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі чыноўнікі, не абавязкова вышэйшага звяна, будуць  вымушаныя браць удзел у змяненні палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі