Еўрасаюз на паўгода працягнуў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз на паўгода працягнуў санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз на паўгода працягнуў санкцыі супраць Расіі. У "чорным спісе" знаходзяцца 146 чалавек і 36 кампаній, якія, як мяркуе Брусель, нясуць адказнасць за канфлікт на ўсходзе Украіны. Замарожванне іх банкаўскіх актываў і забарона на паездкі ў ЕС будзе дзейнічаць да верасня. Пад санкцыі патрапілі расійскія палітыкі, бізнесмены, дзеячы і палявыя камандзіры самаабвешчаных рэспублік ЛНР і ДНР.

Як інфармуе ВВС, у заяве Савета ЕС адзначаецца, што санкцыі працягнулі з-за таго, што на сённяшні час тэрытарыяльная цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны застаюцца пад пагрозай. Аднак Расія паслядоўна адмаўляе сваё дачыненне да ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Рашэнне Савета ЕС будзе апублікаванае ў суботу ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі