Фільм “50 адценняў свабоды” за адзін дзень зарабіў 9 мільёнаў долараў

Фільм “50 адценняў свабоды” за адзін дзень зарабіў 9 мільёнаў долараў

Фільм “50 адценняў свабоды”, які з’яўляецца заключнай часткай трылогіі “50 адценняў шэрага”, зарабіў у першы дзень пракату 9,1 мільёна долараў, паведамляюць замежныя СМІ. У гэтыя выходныя стужка выйдзе яшчэ ў 56 краінах.

У Нямеччыне фільм сабраў 2 мільёны долараў, у Францыі — 1,5 мільёна, у Нідэрландах — 1,2 мільёна, у Аўстраліі — 1,1 мільён.

Першыя дзве карціны з гэтай трылогіі сабралі 950 мільёнаў долараў.

У заключнай частцы галоўныя ролі па-ранейшаму выконваюць Дакота Джонсан і Джэймі Дорнан.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі