Фотафакт: Папа Рымскі ахрысціў хлопчыка з Беларусі
Папа Рымскі Францішак ахрысціў хлопчыка з Беларусі. Арвід Панчанка — сын супрацоўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, на свята Хрышчэння, якое адзначалася 10 студзеня, пантыфік у Сікстынскай капэле хрысціў 13 дзяўчынак і 13 хлопчыкаў.
Фота: kp.by