Фотафакт: Партыя БНФ правяла пікет каля кінатэатра "Кастрычнік" у Мінску
У аўторак, 5 ліпеня, Партыя БНФ правяла пікет каля кінатэатра "Кастрычнік" у Мінску. На ім збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыні партыі Аляксея Янукевіча.
Як інфармуе БелаПАН, ён балатуецца па 92-й Аўтазаводскай выбарчай акрузе. Паводле слоў Янукевіча, ужо зарэгістравана 18 ініцыятыўных груп чальцоў Партыі БНФ і гэтая колькасць не канчатковая.
Як паведамляла Еўрарадыё, на парламенцкія выбары, якія пройдуць 11 верасня, Партыя БНФ ідзе самастойна са сваёй перадвыбарнай платформай. Яна адмовілася ад удзелу ў кааліцыях з іншымі прадстаўнікамі апазіцыі.
Фота: БелаПАН