Фотарэпартаж, як Някляеў адзначыў 70-годдзе каля помніка Янкі Купалы ў Мінску

Фотарэпартаж, як Някляеў адзначыў 70-годдзе каля помніка Янкі Купалы ў Мінску

Уладзімір Някляеў адзначыў сваё 70-годдзе каля помніка Янкі Купалы ў Мінску. Увечары 11 ліпеня павіншаваць паэта з юбілеем у Купалаўскім скверы сабраліся больш за сотню чалавек, а сярод іх — вядомыя мастакі, пісьменнікі, палітыкі. У знак падзякі Някляеў прачытаў свае вершы і падараваў прысутным асобнікі сваёй новай кнігі "Толькі вершы". У імпрэзы апроч юбіляра ўзялі ўдзел Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

Дазволу на правядзенне літаратурных чытанняў не было, на месцы прысутнічалі прадстаўнікі праваахоўных органаў у цывільным, здымалі на відэакамеры, аднак складання пратаколаў, як і затрыманняў, не адбылося.

Паэзія — дама раўнівая, можа сказаць: “Ідзі ты!”. Але пакуль займаюся палітыкай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі