Футбалісты мінскага "Дынама" ў Лізе Еўропы выйгралі ў "Лінкальна"
![Мінскае "Дынама" выйграла ў "Лінкальна"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/dynama-0908_1.jpg.webp?itok=3FtV2O12)
Мінскае "Дынама" выйграла ў "Лінкальна" / ФК "Дынама-Мінск"
У першым матчы трэцяга круга футбольнай Лігі Еўропы мінскія дынамаўцы 8 жніўня сустракаліся з гібралтарскім "Лінкальнам".
Гульня завяршылася перамогай беларускага клуба — 2:0. Аўтарам першага гола на 36-й хвіліне стаў Аляксей Гаўрыловіч, а пад канец сустрэчы адзначыўся бразільскі легіянер Педра Ігар.
Паядынак у адказ пройдзе 15 жніўня ў Гібралтары.
Калі мінскае "Дынама" выйграе і другі матч, іх наступным сапернікам будзе бельгійскі "Андэрлехт".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.