Футбалісты мінскага "Дынама" могуць згуляць з "Андэрлехтам"
Дынамаўцы пакуль стараюцца не думаць пра "Андэрлехт"
Футбалісты мінскага "Дынама" могуць згуляць з "Андэрлехтам". У выпадку, калі ў 3-м раўндзе Лігі Еўропы яны пройдуць гібралтарскі "Лінкальн" (матчы прызначаны на 8 і 15 жніўня). Тады ў плэй-оф іх будзе чакаць вядомы бельгійскі клуб, у супрацьстаянні з якім разыграецца пуцёўка ў групавы раўнд Лігі Еўропы. Гульні прызначаны на 22 і 29 жніўня.
Лёсаванне плэй-оф прайшло ў панядзелак у Ньёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.