Футбалісты мінскага "Дынама" прайгралі "Андэрлехту"

Мінскае "Дынама" ў Венгрыі

Мінскае "Дынама" ў Венгрыі / t.me/fc_dinamominsk/

Футбалісты мінскага "Дынама" прайгралі бельгійскаму "Андэрлехту" — 0:1. Матч плэй-оф адбору Лігі Еўропы прайшоў у Венгрыі на нейтральным полі. Дынамаўцы свае моманты не рэалізавалі, а сапернікі ўжо на пачатку гульні забілі гол, які аказаўся адзіным.

Матч у адказ пройдзе ў Бруселі 29 жніўня.

Каманда, якая па выніках двух матчаў пройдзе далей, згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы. Няўдачнік адправіцца ў групавы раўнд Лігі канферэнцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі