Футбольная зборная Беларусі абыграла Люксембург і стала лідарам групы (відэа)
Футбольная зборная Беларусі абыграла Люксембург (1:0) і стала лідарам групы. Матч групавога раўнда Лігі нацый прайшоў у пятніцу на мінскім стадыёне "Дынама". Адзіны гол у канцы першага тайма забіў Антон Сарока.
Зборная Беларусі стала лідарам групы, у яе 7 ачкоў, у Люксембурга — 6, Малдова мае 4 ачкі, Сан-Марына — 0. У яшчэ адным сённяшнім матчы зборная Малдовы абыграла дома Сан-Марына — 2:0.
15 кастрычніка беларусы гуляюць са зборнай Малдовы (мінскі стадыён "Дынама", 21:45).
1 #blrlux 0 pic.twitter.com/98rh1lw1uQ
— GoalTV (@GoalTV17) 12 октября 2018 г.
Цырк зьехаў - клоўны засталіся: на стадыён не прапусьцілі ані банэр (унесены ў рэестр), ані барабан. Сёньня будзе камерна - і сумна :( #BLRLUX #шунявки
— B-12. BelarusFans (@belarus12player) 12 октября 2018 г.
Ужо як менш 3 чалавек завярнулі. Аднаго проста за тое, што шалік - бчб. https://t.co/kcAv35x5KC
— B-12. BelarusFans (@belarus12player) 12 октября 2018 г.