Футбольная зборная Беларусі абыграла Люксембург і стала лідарам групы (відэа)
Футбольная зборная Беларусі ў гасцявым матчы Лігі нацый УЕФА абыграла Люксембург (2:0) і стала лідарам групы. Абодва галы забіў Станіслаў Драгун (на 37-й і 54-й хвілінах). Наша зборная выступала ў наступным складзе: Гарбуноў, Шытаў, Мартыновіч (капітан), Сівакоў, Валадзько, Маеўскі, Савіцкі (Балановіч, 72), Глеб (Пуціла, 74), Драгун, Стасевіч, Сарока (Сігневіч, 85).
Беларусы набралі 11 ачкоў і абышлі Люксембург, у якога засталося 9. У Малдовы, якая ў гасцях абыграла Сан-Марына (1:0), стала 8 ачкоў. У апошнім туры, 18 лістапада, дружына Ігара Крывушэнкі згуляе ў гасцях з Сан-Марына. На сваім полі беларуская зборная выйграла з лікам 5:0.
Першае месца ў групе дасць зборнай Беларусі пуцёўку на турнір з пераможцамі яшчэ трох груп. Яны разыграюць пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Як вядома, дагэтуль туды нашыя футбалісты не прабіваліся, і Ліга нацый дае ім для гэтага выдатны шанец.
Гол Станислава Драгуна в ворота сборной Люксембурга#СборнаяБеларуси #БелыяКрылы #LUXBLR #ЛигаНаций pic.twitter.com/PbzkMOB05X
— АБФФ (@BelFootFeder) 15 ноября 2018 г.
Дубль Стаса Драгуна!#СборнаяБеларуси #БелыяКрылы #LUXBLR #ЛигаНаций pic.twitter.com/FYuA3vgjYT
— АБФФ (@BelFootFeder) 15 ноября 2018 г.