Галандыя стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па футболе (відэа)
У матчы за трэцяе месца галандцы разграмілі зборную Бразіліі.
Бразілія гуляла ў складзе: Жуліа Сезор — Майкон, Ціага Сільва (к), Давід Луіс, Максвел — Пауліньё (Эрнанэс, 57), Луіс Густава (Фернандзінья, 46) — рамірэс (Халк, 73), Віліян, Оскар — Жо.
Склад Галандыі: Сілесен (Форм, 90+3) — дэ Фрэй, Флаар, Марцінш Індзі — Куйт, Вейналдум, Класі (Фелтман, 90), дэ Гузман, Блінд (Янмаат, 70) — Робэн, ван Персі (к).
Супернікі бразільцаў без асаблівых праблемаў здолелі забіць хуткія галы. На 3-й хвіліне лік адкрыў Робін ван Персі, рэалізаваўшы пенальці. На 17-й хвіліне Дэйлі Блінд узмацніў перавагу сваёй каманды. Гаспадары турніру разгубіліся і не змаглі зрабіць нічога для выпраўлення сітуацыі. Пад канец гульні Джарджінья Вейналдум у дадатковы час таксама паразіў браму бразільцаў. Вынік гульні — 3:0 на карысць Галандыі.
Гэта другая разгромная параза бразільцаў на сёлетнім мундыялі: у паўфінальным паядынку яны прайгралі Германіі з лікам 1:7 і паставілі своеасаблівы антырэкорд. Заўзятары ўспрынялі гэты пройгрыш балюча: Бразілія з’яўляецца найбольш тытулаванай краінай на чэмпіянатах свету па футболе і пяць разоў атрымлівала залатыя медалі.
Фота: REUTERS