Луіс Суарэс афіцыйна перайшоў у “Барселону”

На наступным тыдні Суарэс пройдзе медагляд, падпіша 5-гадовы кантракт і будзе прадстаўлены ў якасці гульца каталонскага клуба. Сума ўгоды паміж “Ліверпулем” і “Барселонай” складзе 75 мільёнаў фунтаў, паведамляе tribuna.com.

У мінулым сезоне Луіс Суарэс забіў 31 гол у 33 матчах англійскай Прэм’ер-лігі і быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Англіі. Аднак на чэмпіянаце свету ў Бразіліі уругвайскі форвард праявіў сябе з іншага боку – за ўкус італьянца Джорджа К'еліні падчас гульні Італія-Уругвай Суарэс быў дыскваліфікаваны ФІФА на 9 матчаў зборных і адхілены на 4 месяцы ад футбольнай дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі