Гамельчукі мерзнуць у доме, дзе рамонт мусілі скончыць яшчэ ў жніўні
Гамельчукі мерзнуць з халоднымі батарэямі / pixabay.com
Жыхары гомельскага шматпавярховіка напярэдадні зімы засталіся без ацяплення. Як піша паблік "ЧП Гомель", з такой праблемай сутыкнуліся жыхары дома №106 па вуліцы Чкалава.
У іх кватэрах батарэі або ледзь цёплыя, або зусім халодныя. Пры гэтым тарыф за ацяпленне яны аплочваюць у поўным аб'ёме.
Жыхары мяркуюць, што прычына — у рамонце, які мусіў завяршыцца 10 жніўня, але працягваецца дагэтуль. А ўсё таму, што рабочых адправілі на іншы аб'ект.
Гамяльчанка Юлія кажа, што ў яе кватэры тэмпература ледзь дасягае 16 градусаў. Жыхары дома звярталіся ў службу 115, але ўсё скончылася "прадзьмуваннем" труб.
Дарэчы, сёння ў доме знікла яшчэ і электрычнасць. У такой сітуацыі нават электраабагравальнікі не дапамогуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.