Гісторыка Ігара Мельнікава асудзілі на 4 гады зняволення

Ігар Мельнікаў на судзе

Ігар Мельнікаў на судзе / sb.by

44-гадовага гісторыка Ігара Мельнікава асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Як паведамляе пракуратура Мінска, нагодай для суд стала інтэрв'ю, якое гісторык даў у студзені 2022 года. "У судовым пасяджэнні абвінавачаны віну цалкам прызнаў. Паказаў, што разумеў экстрэмісцкую накіраванасць Еўрарадыё і сваімі дзеяннямі аказаў садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

На момант інтэрв'ю Еўрарадыё не было прызнанае "экстрэмісцкім фармаваннем". Такое рашэнне МУС прыняло 20 ліпеня 2022 года.

Як паведамлялася раней, Мельнікава затрымалі ўзімку 2024 года. У жніўні тры яго кнігі былі ўнесеныя ў "экстрэмісцкі" спіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі