Гісторыка Сакалова, які забіў і расчляніў аспірантку, асудзілі на 12,5 года
Былога выкладчыка Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Алега Сакалова асудзілі на 12 гадоў і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у забойстве.
Трагедыя адбылася ў ноч на 8 лістапада 2019 года. Сакалоў забіў сваю сяброўку, 24-гадовую аспірантку таго ж універсітэта Анастасію Ешчанка: расстраляў яе з дробнакалібернага абрэза і прыдушыў. Потым ён расчляніў цела, выкарыстоўваючы нажоўку, сякеру і кухонныя нажы. Затрымалі гісторыка на набярэжнай, калі ён выкінуў у ваду заплечнік з часткамі цела.
Як перадае РБК, суд прызнаў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у Сакалова малалетніх дзяцей, яго пажылы ўзрост, шматлікія станоўчыя характарыстыкі, "агульны ўнёсак у гістарычную навуку і рэканструктарскі рух", а таксама "працяглую псіхатраўмуючую сітуацыю", у якой ён знаходзіўся.
У сваім апошнім слове Сакалоў заявіў: "Я не толькі лічу, што павінен быць пакараны і заслугоўваю гэтага, але і жадаю быць пакараным, каб загладзіць здзейсненае мною злачынства. Але ёсць адно але: я хачу быць пакараным па справядлівасці, за тое, што я здзейсніў, а не за тое, што мне паставілі ў віну ў сродках масавай інфармацыі. Шэраг ласых на сенсацыю журналістаў самі выдумалі злачынства, якое б добра прадавалася: страшны садыст, гэтакі прафесар Марыярці з апавяданняў пра Шэрлака Холмса — і юная нявінная дзяўчынка, якую забіваюць дзеля задавальнення сваіх садысцкіх комплексаў".
Ён заявіў, быццам забітая дзяўчына жахліва абражала ў той фатальны вечар яго і ягоных дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.