Грамадзянін Беларусі атрымаў восем гадоў турмы за шпіянаж у Латвіі
Латвійская мяжа / Еўрарадыё
У пятніцу, 28 кастрычніка, Рыжскі гарадскі суд прысудзіў грамадзяніна Беларусі да васьмі гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж на карысць беларускай вайсковай разведкі, піша Delfi.
Спецслужбы сцвярджаюць, што ён таемна фатаграфаваў, а таксама здымаў на відэа аб'екты латвійскай абароннай сістэмы, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, а таксама важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.
Мужчына здабыў інфармацыю як мінімум пра 17 аб'ектаў дзяржаўнага значэння. Па ацэнцы спецыялістаў, сабраныя звесткі могуць быць цікавы як беларускім, так і рускім вайскоўцам. Як пісала Еўрарадыё раней, расіяне маглі б скарыстацца дадзенымі ў выпадку вайсковага канфлікту з NATO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.