Гродзенская пракуратура патрабуе "ўдасканаліць" гісторыка-культурны турызм

Нарада ў Дзятлаўскім райвыканкаме

Нарада ў Дзятлаўскім райвыканкаме / diatlovonews.by

Пракуратура Гродзенскай вобласці патрабуе "ўдасканаліць" гісторыка-культурны турызм. У Дзятлаўскім райвыканкаме ўжо адрэагавалі — намеснік старшыні Вадзім Бялятка сабраў нараду з удзелам спецыялістаў сектара спорту і турызму райвыканкама, а таксама турыстычнага інфармацыйнага цэнтра.

"Увага звяртаецца на тое, каб помнікі і пахаванні воінаў і мірнага насельніцтва, загінулага ў Вялікай Айчыннай вайне, не толькі ўтрымліваліся ў належным стане, але былі ўключаны ў экскурсійныя маршруты", — паведаміў прысутным чыноўнік.

Атрымліваецца, што турыстаў будуць часцей вазіць не да палацаў ці замкаў, а да магіл і помнікаў ахвярам вайны, расказваць пра генацыд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі