Грошы за перасячэнне мяжы пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці

Грошы за перасячэнне мяжы пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці

Грошы за перасячэнне мяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці. З 1 ліпеня пачало дзейнічаць рашэнне Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў аб увядзенні мясцовага збору, прынятае яшчэ ў траўні. Стаўка збору — адна базавая велічына (29 рублёў) з аўтамабіля. Пры гэтым не важна, колькі пасажыраў знаходзіцца ў транспартным сродку.

Першай вобласцю, дзе пачаў дзейнічаць гэты мясцовы збор, стала Гродзенская. З 1 чэрвеня да яе далучылася Гомельская вобласць. Ёсць шэраг сітуацый, калі ад выплаты збору вызваляюць.

Рашэнне брэсцкіх уладаў дзейнічае да пачатку 2023 года.

Грошы за перасячэнне мяжы пачалі браць і ў Брэсцкай вобласці
@gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі