Гутар прайшоў "абрад ачышчэння" перад рэжымам — "Трыбуна"

Аляксандр Гутар / АБФФ

Аляксандр Гутар / АБФФ

Вядомы беларускі брамнік 34-гадовы Аляксандр Гутар прайшоў "абрад ачышчэння" перад рэжымам, піша "Трыбуна". Для яго Мінспорту арганізавала ў Доме футбола "прэс-канферэнцыю". Гутар заявіў, што ён толькі паўдзельнічаў у 2020-м у запісе відэа футбалістаў супраць гвалту сілавікоў, у пратэстах не ўдзельнічаў, "экстрэмісцкія" тг-каналы не чытаў. Але відэа было дастаткова, каб трапіць у "чорны спіс" і страціць магчымасць гуляць у Беларусі (сам брамнік такую забарону на "прэс-канферэнцыі" недарэчна адмаўляў). Цяпер жа, адзначае выданне, БАТЭ разглядае магчымасць вяртання ў клуб Аляксандра Гутара (ён гуляў за барысаўчан да 2012-га). І без "пакаяння" яно было б немагчымым.

Раней падобную "прэс-канферэнцыю" вымушаны быў правесці яшчэ адзін фігурант "чорнага спісу" Мінспорту Станіслаў Драгун.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі