Хакеісты мінскага "Дынама" разгромна прайгралі ў гасцях ЦСКА — 1:8 (відэа)
У матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" 21 лютага гулялі ў гасцях у маскоўскага ЦСКА.
ЦСКА займае першы радок турнірнай табліцы, а мінскае "Дынама" — апошні. Адпаведна, вынік быў прадвырашаны: гульня скончылася перамогай гаспадароў — 8:1 (0:0, 3:0, 5:1). Прычым восьмую шайбу хакеісты ЦСКА забілі на апошняй хвіліне гульні.
Адзіную шайбу ў зуброў на 48-й хвіліне сустрэчы забіў Вячаслаў Грэцкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.