Хакейны трэнер Аляксандр Румо з сям'ёй пакінуў Беларусь

Хакейны трэнер Аляксандр Румо з сям'ёй пакінуў Беларусь

Хакейны трэнер Аляксандр Румо разам з сям'ёй з'ехаў з Беларусі. Паводле некаторых звестак, цяпер 50-гадовы спецыяліст знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

У верасні 2020 года Румо падпісаў ліст супраць гвалту і за сумленныя выбары. Пасля гэтага ён пакінуў пасаду галоўнага трэнера юнацкай зборнай (U17) Беларусі.

На пасадзе галоўнага трэнера яго замяніў Андрэй Міхалёў, які падпісаў праўладны ліст спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі