ХК "Юнацтва" выйшла ў фінал плэй-оф экстралігі

ХК "Юнацтва" выйшла ў фінал плэй-оф экстралігі

Вызначыўся першы фіналіст хакейнага Кубка прэзідэнта. Мінскі клуб "Юнацтва" на сваёй пляцоўцы выйграў у салігорскага "Шахцёра" з лікам 5:2 (0:0, 3:2, 2:0). Для "Юнацтва" гэты пяты запар выхад у фінал плэй-оф экстралігі. 

Першы перыяд сустрэчы быў безгалявым, затое другі стаў самым насычаным. Хакеісты "Шахцёра" падчас яго павялі ў ліку 2:1, але на 39-й хвіліне прапусцілі ў сваю браму адразу дзве шайбы — ад Віктара Туркіна і Паўла Развадоўскага. А ў трэцім перыядзе "Юнацтва" двойчы закінула шайбу ў пустую браму сапернікаў — 5:2. 

Паколькі гульня ў серыі доўжылася да чатырох перамог, гадаванцы Міхаіла Захарава выйшлі ў фінал турніру з лікам 4:1.

Другі фіналіст вызначыцца ў спаборніцтве гродзенскага "Нёмана" і "Дынама-Маладзечна". Цяпер лік у іх супрацьстаянні 3:2 на карысць гродзенцаў. Наступная сустрэча камандаў адбудзецца 23 сакавіка.

Фінальная серыя пачнецца 28 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі