Ідэолагі збіраюцца "выхоўваць" не толькі дзяцей, але і іх бацькоў

Прапагандыстка і моладзь / sb.by
Прапагандыстка і моладзь / sb.by

Ідэолагі ў Беларусі збіраюцца "выхоўваць" не толькі дзяцей, але і іх бацькоў. Гэта вынікае з інтэрв'ю sb.by намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Луцкага. Ён кажа, што цяжка выхаваць грамадзяніна-патрыёта, бо "адсутнічае пераемнасць паміж этапамі выхавання (сям'я — школа — ВНУ)", і прыводзіць прыклад. Медаліст, актывіст БРСМ з раённага цэнтра праз паўтара года пасля паступлення ў сталічнае ВНУ быў адлічаны "за непаспяховасць" і ўдзел у "несанкцыянаваных мітынгах".

"Прагучыць непапулярна, але, мяркую, на ўсіх прыступках навучання варта выбудоўваць сістэмную выхаваўчую працу з бацькамі, — кажа Луцкі. — Фармат бацькоўскіх сходаў павінен укараняцца не толькі ў школе, але і ў каледжах, універсітэтах, а магчыма, і ў войску".

Рэжым намагаецца "змагацца за моладзь". Пры гэтым працягваюцца публічныя суды над маладымі людзьмі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі