У БДТУ пачаліся паказальныя суды над студэнтамі, будуць судзіць 30 чалавек
Студэнтаў вядуць на паказальны суд / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"
У БДТУ прайшоў паказальны суд над двума студэнтамі — Даніілам Лук'янавым і Максімам Міхнічам. Яны атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "прапаганду ці публічны паказ, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі". У іх канфіскавалі тэлефоны, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Затрыманне студэнтаў праводзілі супрацоўнікі КДБ у адпаведнай экіпіроўцы. Адзін з хлопцаў з шматдзетнай сям'і. Адзначаецца, што студэнтам "адлічэнне пагражае аўтаматычна".
"Выязныя суды — гэта хутчэй рэдкасць у навучальных установах", — гаворыцца ў сюжэце. Насамрэч у цяперашняй Беларусі ўжо даволі распаўсюджаная з'ява. У БДТУ гэта быў другі такі суд, першы — на мінулым тыдні. Падкрэсліваецца, што збіраюцца судзіць яшчэ 30 чалавек, "кампрамат" на якіх знайшлі ў чатах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.